Зварот
удзельнікаў Форума дэмакратычных сіл Беларусі
да жыхароў Украіны і міжнароднай супольнасці адносна
ваеннай агрэсіі з боку Расійскай Федэрацыі
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, краіны, якая напрацягу стагоддзяў мае добрасуседскія стасункі з Украінай, з болем перажываем трагедыю яе жыхароў, якая была выклікана агрэсіяй з боку Расійскай Федэрацыі, і выражаем спачуванні ўсім грамадзянам, якія пацярпелі ад вайны і згубілі ў ёй сваіх крэўных.
Прымаючы да ўвагі, што:
Лукашенка А.Р. і яго паплечнікі незаконна захапілі і гвалтоўна утрымліваюць уладу ў Рэспубліцы Беларусь, даючы дазвол Расійскай Федэрацыі ў рэзультаце шматгадовай экспансіі завяршыць у 2022 годзе працэс фактычнай акупацыі Беларусі;
Расійская Федэрацыя у парушэнне міжнародных абавязацельстваў, дамоваў і пагадненняў 24 лютага 2022 года ўчыніла акт паўнамаштабнай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку выкарыстоўваючы тэрыторыю акупаванай Рэспублікі Беларусь;
Украіна, якая з'яўляецца сувярэннай дзяржавай і суб'ектам міжнародных адносінаў, вядзе справядлівую барацьбу за захаванне незалежнасці і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Рашуча асуджаем:
Акт вераломнай агрэсіі, які быў здзейснены Расійскай Федэрацыяй супраць сувярэннай дзяржавы Украіна;
Бесчалавечныя злачынствы, якія былі здейснены і здяйсняюцца расійскімі ўзброеннымі групоўкамі на тэрыторыі Украіны;
Саудзел марыянетачнага, злачыннага рэжыму Лукашэнкі А.Р. у ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны.
Дэкларуем:
Гатоўнасць беларусаў да салідарнай з украінскім народам барацьбы супраць агульнага ворага - шавіністычнага рэжыму Пуціна,
які ўзурпаваў уладу ў Расійскай Федэрацыі і выкарыстоўвае яе для рэалізацыі расійскіх імперскіх памкненняў па каланізацыі нашых краін з выкарыстаннем злачынных, бесчалавечных метадаў.
Заклікаем міжнародную супольнасць ад імя нарада Беларусі:
Аказаць Украіне ўсеабдымную фінансавую і ваенную дапамогу з мэтай поўнага аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны ў міжнародна прызнаных межах, у т.л. забяспечваючы стабільнасць функцыянавання эканомікі краіны на перыяд ваеных дзеянняў і забяспечваючы яе усёй неабходнай зброяй, уключна з цяжкой наступальнай;
Узмацніць палітычны і эканамічны ціск на Расійскую Федэрацыю і яе марыянетачны рэжым у Рэспубліцы Беларусь аж да ўвядзення максімальна магчымага фінансава-эканамічнага эмбарга, у тым ліку поўнае адключэнне іх фінансавых установаў ад міжнароднай банкаўскай сістэмы SWIFT, заканчэнне гандлёвых адносінаў, арышт усіх актываў, якія маюць дачыненне да агрэсіі суб'ектаў, для далейшай кампенсацыі нанесенай шкоды.
Прынята 17 траўня 2022 года на Форуме дэмакратычных сілаў Беларусі.