Адкрыты зварот Форума Дэмакратычных Сіл да ўлад Беларусі

25 жніўня 2022 г. органамі МУС Беларусі ў вёсцы Сурконты Воранаўскага раёна было здзейснена зверства па знішчэнні мемарыяла і пахавання загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны салдат Арміі Краёвай, гераічна паўшых 21 жніўня 1944 года ад рук катаў НКВД палякаў. Змагацца з могілкамі паўшых — вось на што здольны гэтыя баязліўцы на службе тэрарыста Лукашэнка. Ад імя Форума Дэмакратычных Сіл усе мы, беларусы ў эміграцыі, салідарна з палякамі, выказваем пагарду гэтаму акту вандалізму і нагадваем, што ў дзеяннях апісаных вышэй, маецца склад злачынства згодна Ст. 347 ч2 УК РБ "Здзек з трупа ці магілы, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў". Адначасова з гэтым ст.40 УК РБ выкарыстана быць ня можа. Мы абяцаем, што ўсе вінаватыя будуць знойдзены і панясуць пакаранне згодна цяжару злачынства.

Таксама паведамляем, што ўлічваючы на немагчымасць распачаць справядлівае даследаванне гэтага злачынства тэрміны даўнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не дзейнічаюць.